Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка
прафесійная беларуская баскетбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка (нар. 10 чэрвеня 1987, Кохтла-Ярвэ, ЭССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Кохтла-Ярвэ. Усё дзяцінства правяла ў Гомелі[4]. Старэйшы брат — баскетбаліст Уладзімір Верамеенка. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДзЮШАР №9 з дзевяці гадоў па ініцыятыве бацькоў[5]. Першы трэнер — Тамара Арсенцьеўна Гарновіч[6]. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча[7]. У чэрвені 2014 года выйшла замуж за беларускага баскетбаліста Дзмітрыя Паляшчука[8]. У лістападзе 2014 года нарадзіла дачку[9], хутка вярнулася да трэніровак.
У маі 2025 года абвясціла аб завяршэнні гульнявой кар’еры[10].
Remove ads
Нацыянальная зборная
За юніёрскую зборную гуляе з 2002 года. Сярэбраны прызёр і MVP чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак 2003 года. За дарослую зборную Беларусі па баскетболе дэбютавала 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіяната свету 2010, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013, 2015, 2019, 2021. За нацыянальную зборную гуляе пад нумарам 10.
13 разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016[11][12][13], 2017[14], 2018[15], 2020, 2021, 2022).
Remove ads
Кар’ера
- 2000—2001 — БелДУТ-Ведрыца (Гомель)
- 2001—2004 — РВАР (Мінск)
- 2004—2005 — РДВАР (Мінск)
- 2005—2012 — Надзежда (Арэнбург, Расія)
- 2012—2014 — Фенербахчэ (Стамбул, Турцыя)
- 2015 — Гарызонт (Мінск)
- 2015—2019 — Фенербахчэ (Стамбул, Турцыя)
- 2019 — Гарызонт (Мінск)
- 2019—2020 — Надзежда (Арэнбург, Расія)
- 2020—2025 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтак (U-16) (1): 2003.
Чэмпіёнка Беларусі (4): 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023, 2024/2025.
Чэмпіёнка Турцыі (4): 2012/2013, 2015/2016, 2017/2018, 2018/2019.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014/2015, 2023/2024.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Турцыі (2): 2013/2014, 2016/2017.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (4): 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2019/2020.
Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2020, 2021, 2022, 2023, 2024.
Уладальнік Кубка Турцыі (2): 2015/2016, 2018/2019.
Сярэбраны прызёр Жаночай Еўралігі (3): 2012/2013, 2013/2014, 2016/2017.
Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads