Анатоль Іванавіч Белавус
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Іванавіч Белавус (нар. 1 студзеня 1951, в. Драбушова, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014), доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (2001). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001).
Remove ads
Біяграфія
У 1973 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. З 1973 года працаваў у спецыяльным канструктарскім тэхналагічным бюро вытворчага аб’яднання «Інтэграл». У 2017 годзе стаў намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Інтэграл»[1].
Навуковая дзейнасць
Работы ў галіне мікраэлектронікі, інфарматыкі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, ЗВЧ-радыёэлектронікі і бесправадной сувязі, кібербяспекі. Распрацаваў і рэалізаваў на практыцы метады праектавання складанафункцыянальных хуткадзейных мікрасхем з падвышанай надзейнасцю і нізкім энергаспажываннем, метады праектавання спецыялізаваных мікрасхем для бартавых электронных сістэм кіравання касмічных спадарожнікаў, балістычных ракет, крылатых ракет, у тым ліку метады праектавання мікрасхем, устойлівых да ўздзеяння радыяцыі. Даследаваў фізічныя механізмы ўздзеяння касмічнай радыяцыі і экстрэмальных тэмператур на мікрасхемы і паўправадніковыя прыборы, прызначаныя для працы ва ўмовах блізкага і далёкага космасу. Распрацаваў комплекс тэарэтычных і практычных метадаў праектавання базавых элементаў тэлекамунікацыйных прылад, адметнай прыкметай якіх з’яўляецца звышвысокая хуткасць апрацоўкі дадзеных, метады праектавання сістэм лічбавай апрацоўкі радыёлакацыйных сігналаў на аснове мікрапрацэсарных камплектаў. Даследаваў фізічныя механізмы і алгарытмы працы, праграмныя рашэнні, механізмы актывацыі, шляхі і спосабы ўкаранення ў мікрасхемы сістэм адказнага і стратэгічнага прызначэння праграмных і апаратных траянаў — тэхналагічнага базісу кіберзброі.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфій, больш за 30 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і брашур, больш за 140 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія
- Основы схемотехники микроэлектронных устройств. — М., 2012 (в соавт.).
- Полупроводниковая силовая электроника. — М., 2013 (в соавт.).
- Космическая электроника : в 2 кн. — М., 2015 (в соавт.; перевод на англ.: Boston ; London, 2017).
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За працоўную доблесць» (1983);
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998, разам з В. А. Сокалам, В. А. Емяльянавым, Ф. Ф. Камаровым, Э. Ф. Лабановічам, А. В. Сіліным) — за цыкл работ «Распрацоўка новых метадаў праектавання і развіццё фізіка-тэхналагічных асноў стварэння высокіх тэхналогій вытворчасці канкурэнтаздольных мікраэлектронных вырабаў»;
- Прэмія Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2002) за навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па стварэнні і серыйнаму асваенню мікраэлектронных вырабаў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads