Віталь Аляксандравіч Сокал
вучоны ў галіне мікраэлектронікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Аляксандравіч Со́кал[1] (23 студзеня 1940 — 2018[2]) — вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі (1991), Беларускай інжынернай акадэміі (2000)[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 23 студзеня 1940 года ў Мінску. У 1963—1968 гадах праходзіў службу аператарам апаратуры ўрадавай сувязі ў Штабе грамадзянскай абароны СССР[2]. У 1969 годзе скончыў Маскоўскі інстытут радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка». З 1968 года ў Інстытуце электронікі Акадэміі навук БССР[2]. З 1971 года В. А. Сокал у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны БДУІР) на кафедры мікраэлектронікі. У 1977—1986 гадах займаў пасаду загадчыка праблемнай лабараторыі «Электралітычныя і плазменныя працэсы ў мікраэлектроніцы», у 1986—1995 гадах кіраваў аддзяленнем мікраэлектронікі навукова-даследчай часткі[2]. У 1995—2005 гадах загадчык кафедры мікраэлектронікі.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы В. А. Сокала ў галіне электрахімічнай алюмааксіднай тэхналогіі стварэння гібрыдных мікрасхем і мікраблокаў на аснове алюмінію і яго анодных аксідаў. Мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
Сярод апублікаваных прац
- Электрохимическая алюмооксидная технология в микроэлектронике (разам з У. А. Лабуновым) // Техника средств связи. Сер. Технология производства и оборудование. 1988. Вып. 3.
- Многокристальные модули с повышенной устойчивостью к электромагнитным помехам и излучениям / В. А. Сокол, В. М. Паркун // Технические средства защиты информации: Российско-Белорусская научно-техническая конференция (Минск-Нарочь, 19 — 23 мая 2003 г.). — Минск: БГУИР, 2003.
- Особенности роста пористого оксида алюминия / В. А. Сокол // Доклады БГУИР. — 2003. — № 1. — С. 75—82.
- Электрохимическая технология микро- и наноэлектронных устройств / В. А. Сокол // Доклады БГУИР. — 2004. — № 3 (7). — С. 18—26.
- Многослойность плотных анодных оксидов алюминия / В. А. Сокол // Доклады БГУИР. — 2011. — № 2 (56). — С. 5—12.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 года за цыкл прац «Распрацоўка новых метадаў праектавання і развіццё фізіка-тэхналагічных асноў стварэння высокіх тэхналогій вытворчасці канкурэнтаздольных мікраэлектронных вырабаў» (разам з А. І. Белавусам, В. А. Емяльянавым, Ф. Ф. Камаровым, Э. Ф. Лабановічам, А. В. Сіліным).
- Нагрудны знак «Вынаходнік СССР»
- Граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР і інш.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads