Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі (нар. 25 ліпеня 1936, г. Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Хуткія факты Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1962 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1967 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Н. Галоўчанкі, Л. Лейтмана, П. Любамудрава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў станковай графіцы, жывапісе, акварэлі. Асноўныя творы: графічныя лісты «Вогненныя старты», «Сын зямлі беларускай», «Адроджаны з попелу», «Паўстанне на Магілёўшчыне», «Азёрны край. Лепельшчына»; цыкл «Палескія замалёўкі»; акварэлі «Па Казахстане», «Зямля Салігорская»; палотны «Першы снег на Браслаўшчыне», «Восень», «Зіма на Міншчыне», «Нябесны звон», «Адвечны боль». Творы знаходзяцца Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads