Надзея Іванаўна Галоўчанка
беларуская мастачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзея Іванаўна Галоўчанка (17 (30) верасня 1905, Керч — 5 ліпеня 1990, Мінск) — беларуская мастачка, графік, педагог.
Першапачатковую прафесійную адукацыю атрымала ў 1928—1932 гадах у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме. У 1940 годзе скончыла Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава.
Выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1949—1960). Сярод вучняў: Арлен Кашкурэвіч[1], Уладзімір Уродніч, Валянцін Пакаташкін, Міхась Рагалевіч і інш[2].
Сябра Саюз мастакоў БССР з 1949 года.
Remove ads
Творчасць
З 1932 года ўдзельнічала ў мастацкіх выстаўках.
Працавала пераважна ў галіне акварэлі, а таксама ў станковай графіцы (літаграфіі і лінагравюры), аўтар серыі партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, перадавікоў вытворчасці, лірычных пейзажаў.
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, НЦСМ РБ, ДМГБЛ і іншых калекцыях.
Вядомыя творы
- Акварэльны малюнак «Пабудова тэатра ў Менску», канец 1930-х.
- Партрэты Пятра Глебкі, Янкі Маўра, Івана Мележа, Эдзі Агняцвет (1957)[3], Мікалая Міхалапа і інш
- Партрэт ветэрана С. І. Карнеева (1989)[4].
Remove ads
Зноскі
- «Стваральнік энцыклапедыі беларускага жыцця». У гонар 90-годдзя народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.
- Михась Рогалевич (1932—2010). Песнь жизни Архівавана 9 ліпеня 2021. (руск.)
- Графічны аркуш «Писательница Эди Огнецвет»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2021. Праверана 7 снежня 2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads