Анатоль Адамавіч Альшэўскі

дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Альшэўскі (партыйны і публіцыстычны псеўданім і крыптанім: Юрка Пружанскі, Ю.Пружанскі, Ю. П.; 21 чэрвеня (4 ліпеня) 1904, мяст. Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні, цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці — 1937, Мінск) — публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Хуткія факты Анатоль Адамавіч Альшэўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Даволі рана далучыўся да левага руху, у 1919 у 15-гадовым узросце ўступіў у Чырвоную Армію, ваяваў на Палессі; тады ж стаў членам РКП(б). У 1920 быў накіраваны на вучобу ў Камуністычны універсітэт імя Свярдлова ў Маскве. У 1925, як ураджэнец Заходняй Беларусі, накіраваны туды на падпольную работу. Быў сакратаром ЦК КСМЗБ, членам ЦК КСМ Польшчы. У 1926 і 1928 выбіраўся членам ЦК КПЗБ[3].

Актыўна займаўся публіцыстыкай і рэдактарскай справай — рэдагаваў цэнтральныя органы ЦК КПЗБ «Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». Друкаваўся ананімна і пад псеўданімамі ў падпольных выданнях. Асноўная тэма яго публіцыстыкі — вострая крытыка палітыкі польскага ўраду ў Зах. Беларусі. Гэтая дзейнасць не магла быць незаўважана: у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Варшаве[3]. У 1928 па абмене палітычнымі вязнямі трапіў у СССР. У 1932 зноў закінуты ў заходнебеларускае камуністычнае падполле, але ў ліпені таго ж года вернуты ў Мінск.

Працаваў у рэдакцыі Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. З 1933 на прафсаюзнай рабоце. У час найбольшага ўздыму масавых рэпрэсій у 1937 арыштаваны; загінуў у засценках НКВД. Рэабілітаваны пасмяротна. Імя Альшэўскага нададзена вуліцам у Бярозе і Пружанах. У Бярозе захаваўся дом, дзе ён жыў; там устаноўлена мемарыяльная шыльда[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 15 студзеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q112702533'></a>
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — АршынМн.: 1996. — Т. 1. — С. 289, 290. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17428485'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13028710'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads