Анатоль Аркадзевіч Лазарэвіч
беларускі вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Аркадзевіч Лазарэвіч (нар. 7 сакавіка 1958, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны. Дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2009). Кандыдат філасофскіх навук (1988), дацэнт (2001).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 сакавіка 1958 года[1] ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці.
У 1980 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР.
З 1988 па 1997 год працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута філасофіі і права, з 1997 года — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
З 2009 года — дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Намеснік старшыні Беларускага філасофскага таварыства[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Сфера навуковых інтарэсаў: эпістэмалогія, сучасныя праблемы тэхнагеннай цывілізацыі, філасофія постіндустрыяльнага і інфармацыйнага грамадства. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку тры індывідуальныя і шэраг калектыўных манаграфій[3].
Узнагароды
- Медаль Францыска Скарыны (2016)[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads