Анатоль Веніямінавіч Калінін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Веніямінавіч Калінін (1916—2008) — рускі савецкі пісьменнік, паэт і драматург, публіцыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 жніўня (22 жніўня) 1916 года ў станіцы Каменскай (цяпер горад Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці) у сям’і настаўніка, які паходзіў з данскіх казакоў.
Пасля школы вучыўся ў тэхнікуме, з 1932 года працаваў журналістам. Першы раман «Курганы» (1941) напісаў пад уплывам «Паднятай цаліны» М. А. Шолахава. Франтавы карэспандэнт «Камсамольскай праўды» (1941—1945), член СП СССР (1945), маёр (1942). Член УКП(б)/КПСС з 1946 года.
Анатоль Калінін падтрымваў маладых данскіх паэтаў — Барыса Прымерава, Барыса Кулікова[2] і іншых, некаторым з іх ён, можна сказаць, даў «пуцёўку ў жыццё». Адным з першых ён адгукнуўся на публікацыю вершаў І. Я. Кавалеўскага, складзеных ім у фашысцкім палоне. Таксама яму належаць артыкулы пра творчасць данскіх пісьменнікаў А. А. Бахарава, М. А. Нікуліна і іншых.
Дэпутат ВС РСФСР. Пасля распаду СССР уступіў у КПРФ і заставаўся ў яе шэрагах да канца жыцця.
А. В. Калінін памёр 12 чэрвеня 2008 года на хутары Пухлякоўскім Растоўскай вобласці. Пахаваны тамсама, у двары сваёй уласнай хаты.
100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка шырока адзначалася на Доне[3][4].
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Леніна
- ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн Айчыннай вайны I ступені (29.01.1945[5])
- ордэн Айчыннай вайны II ступені (06.04.1985[6])
- ордэн Чырвонай Зоркі (29.04.1943[7])
- ордэн Дружбы народаў
- медаль «За абарону Каўказа»
- медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. Горкага (1973) — за аповесці «Рэха вайны» (1963) і «Звароту няма» (1971)
Remove ads
Зноскі
- КАЛИНИН Анатолий Вениаминович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 139–141. — ISBN 5-94848-262-6
- Бирюков Ю. Е.. Ах, какие это были люди… : Памятная встреча . Русское Воскресение (14 января 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012.
- В хуторе Пухляковском начались мероприятия, посвященные 100-летию со дня рождения писателя Анатолия Калинина(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2016. Праверана 9 верасня 2019.
- Представление к награждению орденом Отечественной войны I степени . ОБД «Подвиг Народа». — С. 2, отметка о награждении. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 4 студзеня 2012.
- Запись о награждении . ОБД «Подвиг Народа». Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012. Праверана 14 кастрычніка 2012.
- Приказ войскам Южного фронта № 94/н от 29 апреля 1943 г. . ОБД «Подвиг Народа». Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 20 снежня 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads