Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі
Remove ads

Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ) (руск.: Коммунистическая партия Российской Федерации) — палітычная партыя Расіі камуністычнага кірунку. Найбуйнейшая апазіцыйная партыя Расіі на працягу 1990-х—2000-х гг.

Хуткія факты Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі, Лідар ...
Thumb
КПРФ (01.05.2009)

КПРФ утвораная на II надзвычайным з’ездзе камуністаў Расіі (13 — 14 лютага 1993 года) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 года як аб’яднанне членаў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «утвораная па ініцыятыве камуністаў, першасных арганізацый КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, з’яўляючыся іх ідэйным паслядоўнікам».

Колькасць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расіі:

  • 1993 год: 10,7 %;
  • 1995 год: 34,9 %;
  • 1999 год: 24,29 %;
  • 2003 год: 12,61 %;
  • 2007 год: 11,57 %;
  • 2011 год: 19,19 %;
  • 2016 год: 13,34 %;
  • 2021 год: 18,93 %.

На ўсіх прэзідэнцкіх выбарах у Расіі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.

У параўнанні са снежнем 2003 года, калі адбыліся апошнія прэзідэнцкія выбары, вынік КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расіі ўзрос за выключэннем Дагестана і Цюменскай вобласці.

Лідар партыі з заснавання Генадзь Зюганаў. Колькасць членаў (на ліпень 2006 года) каля 184 тысяч чалавек.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads