Анатоль Фёдаравіч Вялікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Фёдаравіч Вялікі (нар. 29 лютага 1956) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2002). Ганаровы архівіст Беларусі (2016).
Remove ads
Біяграфія
У 1982 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. З 2002 года кандадат гістарычных навук. Кандыдацкая дысертацыя: «Абмен насельніцтвам паміж БССР Польшчай. 1944—1946 гг.» З 1998 па 2019 гады працаваў у БДПУ імя М. Танка. У 1998 і 2001 гадах праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце, у 2000 годзе ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона і ў 2005 годзе ў Варшаўскім універсітэце. З 2015 па 2019 гады займаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў.
Даследуе гісторыю беларуска-польскіх, польска-беларускіх узаемаадносін, гісторыю польскай нацыянальнай меншасці, архіваў і архіўнай справы ў Беларусі ў XX ст.
Лаўрэат прэміі «Przeglądu Wschodniego» за сукупнасць прац па гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін.
Remove ads
Асноўныя публікацыі
Аўтар 112 артыкулаў, апублікаваных у Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне, а гэта жа:
- На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944—1946 гг.) (2005)
- Беларусь-Польшча. Невядомая рэпатрыяцыя. 1955—1959 гг. XX ст. (2007)
- Беларусь у савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах. 1944—1959 гг. (2009)
- Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў (1914—1919 гг.) (зб. дакументаў Т.1. Ч.1-2 (у сааўт., 2008))
- Polska-Bialorus. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych 1918—1939. T.1. (у сааўт., 2013)
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads