Анатоль Віктаравіч Сіўко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Віктаравіч Сіўко (нар. 16 лістапада 1976, г. Докшыцы, Віцебская вобласць) — беларускі тэхнікам-электрык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 лістапада 1976 года ў г. Докшыцы Віцебскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі»; прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент»[1].
Працоўную дзейнасць пачаў тэхнікам-электрыкам з абавязкамі інжынера па працаёмкіх працэсах. Працаваў інжынерам-электрыкам, вядучым інжынерам, галоўным інжынерам раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Докшыцы-камунальнік»; дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Завод «Ветразь»[1].
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Докшыцкай акругі № 22. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» (2010, 2017)[1].
Сям'я
Жанаты, мае сына і дачку[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads