Медаль «За працоўныя заслугі»
дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Меда́ль «За працо́ўныя заслу́гі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Remove ads
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медаль прысуджаецца:
- За значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельніцтва, культуры, дзяржаўнай службе і іншых галінах працоўнай дзейнасці;
- за карысныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы;
- за поспехі ў выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, развіцці фізічнай культуры і спорту.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Нашэнне
Медаль «За працоўныя заслугі» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».
Спасылкі
- Медалі Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Медаль «За працоўныя заслугі» // Сайт «Узнагароды Беларусі»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads