Анатоль Канстанцінавіч Дудкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Канстанцінавіч Дудкін (28 жніўня 1964, в. Малы Трылесін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць — 21 мая 2019) — беларускі пракурор.

Хуткія факты Анатоль Канстанцінавіч Дудкін, Пракурор Магілёўскай вобласці ...
Remove ads

Біяграфія

У 1986 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працоўную дзейнасць пачаў з пасады стажора пракуратуры Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, працягнуў стажорам, а затым і памочнікам пракурора Шклоўскага раёна.

З лютага 1988 года — следчы пракуратуры Шклоўскага раёна, з ліпеня 1989 года — старэйшы следчы пракуратуры Магілёўскай вобласці. У лістападзе 1991 года прызначаны пракурорам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці па наглядзе за следствам і дазнаннем у органах унутраных спраў. Са снежня 1991 года — намеснік Магілёўскага прыродаахоўнага пракурора. З 1993 года па 1995 год працаваў пракурорам Хоцімскага раёна, з 1995 па 1996 гады — пракурорам Шклоўскага раёна. Са снежня 1996 года па лістапад 2007 — пракурор Магілёўскай вобласці.

З лістапада 2007 года па лістапад 2014 года — Беларускі транспартны пракурор. У лістападзе 2014 года Беларуская транспартная пракуратура была ператворана ва ўпраўленне Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах, якое ўзначаліў Дудкін.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Remove ads

Узнагароды

За час працы на розных пасадах у органах пракуратуры ганараваны ганаровым званнем «Заслужаны працаўнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь», узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III, II і I ступені.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads