Галоўчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гало́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Галоўчын.

Хуткія факты Галоўчынскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета[1], 11 красавіка 1960 года — частка скасаванага Трылесінскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Атраднае, Ветка, Вялікі Кудзін, Калінін, Кастрычнік, Красны Пахар, Ленінскі, Ліпіншчына, Ляшчэўнік, Малы Кудзін, Малы Трылесін, Пачапок, Пушча, Рубеж, Чырвоная Звязда)[2]. 23 жніўня 1968 года скасаваны пасёлак Ліпіншчына[3], 28 лютага 1974 года — пасёлак Новая Сакалоўка[4]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзеныя населеныя пункты Вялікі Трылесін, Запакулле, Шылавічы, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні, у склад Вішоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Саглассе, Север, Супшынка, Сцяпанаўка)[5]. 20 ліпеня 2015 года скасаваны пасёлак Пушча[6], 24 студзеня 2017 года — пасёлак Кастрычнік[7], 23 чэрвеня 2017 года — пасёлак Ленінскі[8].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1910 чалавек[9], з іх 95,2 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 1207 чалавек[11].

Прамысловасць

Прадпрыемствы — СПК «Кудзін».

Гандаль і бытавыя паслугі

Гандаль — 10 крам. Бытавыя паслугі — 1 комплексны прыёмны пункт па прыёму заказаў на бытавыя паслугі.

Адукацыя, медыцына, культура

Адукацыя — 1 САШ, 1 базавая школа, 1 дзіцячы сад. Медыцына — 1 сельская ўрачэбная амбулаторыя, 1 ФАП. Культура — 2 СДК, 3 бібліятэкі.

Гістарычныя месцы

Воінскія пахаванні — 10 месцаў.

Рэшткі Галоўчынскага замка.

Склад

Уключае 21 населены пункт:

Скасаваныя населеныя пункты:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 жніўня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads