Анатоль Мікалаевіч Сцебурака
Беларускы гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Мікалаевіч Сцебурака (нар. 22 жніўня 1983, в. Амговічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыі другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. і французскіх архіўных калекцыях Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (2011), дацэнт (2015)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 жніўня 1983 года ў вёсцы Амговічы Слуцкага раёна[1]. Мае старэйшага брата Усевалада, беларускага паэта і шоумена.
Скончыў у 2005 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2005—2010 гадах працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У 2010 годзе выкладчык Інстытута бізнесу БДУ[1].
У 2011 годзе скончыў аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё адукацыі ў Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII стагоддзяў: этнаканфесійны і сацыяльны аспекты»[1].
З 2011 года дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: этнаканфесійны і сацыяльны аспекты адукацыі ў Беларусі ў XVI—XVII ст., Беларусь у часы напалеонаўскіх войнаў, беларуска-французскія кніжныя і культурныя кантакты[1].
Бібліяграфія
- Удзел у калектыўных працах
- Sept ans d’absence, 1807—1814: témoignage d’un soldat de Napoléon (Joseph Quantin). Paris, 2020.
- Лісты да Жазефіны: ваенныя шляхі французскага афіцэра: 1805—1812. Мінск, 2018.
- Françoise Albertine Mas, Charles-P. Fitte de Soucy (1776—1813): Lettres d’un officier Napoléonien… Paris, 2015.
- Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах // ARCHE. 2014. № 1-2.
- Французские автографы в фонде Национальной библиотеки Беларуси [Электронный ресурс]. Минск, 2011.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads