Амговіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Менскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амго́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Амговічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старэўскага сельсавета[1]. 10 красавіка 1969 года скасавана вёска Купішча[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад Амговіцкага сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты[3]. У 1976 годзе скасаваны хутар Вярбішчына[4]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сорагскага сельсавета[5].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 692 чалавекі[6], з іх 92,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — цыганы, 1,2 % — украінцы[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: Амговічы, Аступішча, Гутніца, Дворышча, Каліта, Краснае, Кучына, Ляхава, Новы Гуткоў, Падлошыца, Падстарэва, Паўлаўка, Рубеж, Сліўка, Старэва, Стары Гуткоў, Тарасаўка, Хінолаўка, Хорашава, Ціхань і Чырвоная Старонка.
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 16 (1246).
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads