Анатоль Міхайлавіч Ладыга

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Міхайлавіч Ладыга (нар. 27 чэрвеня 1977, Вялікія Круговічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец.

Хуткія факты Анатоль Міхайлавіч Ладыга, старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1977 года ў вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 2011 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына»[1].

Працаваў у сельскагаспадарчых арганізацыях Капыльскага раёна на розных пасадах: галоўным ветэрынарным урачом калгаса «Кастрычнік», галоўным ветэрынарным урачом вытворчага ўчастка «Мацкевічы» ТАА «Харвіст», намеснікам старшыні СПК «Войкава» і намеснікам дырэктара ЗАТ «Жыліхава» па жывёлагадоўлі. Быў галоўным заатэхнікам і галоўным ветэрынарным урачом СПК «Ціміразеўскі», а таксама намеснікам дырэктара гэтага прадпрыемства па жывёлагадоўлі[2].

У 2011 годзе ўзначаліў Капыльскую раённую ветэрынарную станцыю, у 2013 годзе — філіял «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца». У 2014—2017 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама[2].

З 17 студзеня 2019 года — старшыня Клецкага райвыканкама[2].

З 1 чэрвеня 2023 года прызначаны старшынёй Салігорскага райвыканкама[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads