Анатоль Панцялеевіч Ткачэнка
вучоны ў галіне тэлекамунікацый і тэлевізійных сістэм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Панцялеевіч Ткачэ́нка[3] (5 кастрычніка 1938) — вучоны ў галіне тэлекамунікацый і тэлевізійных сістэм, кандыдат тэхнічных навук (1969), дацэнт (1974).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Кіраўск (Луганская вобласць УССР). У 1960 годзе скончыў Ваенна-марское інжынернае вучылішча сувязі імя А. С. Папова, у 1962 годзе Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі імя М. А. Бонч-Бруевіча, у 1969 годзе аспірантуру[4]. У 1960—1965 гадах працаваў інжынерам-кансруктрам у Цэнтральным канструктарскім бюро электроннага машынабудавання ў Луганску[4]. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Мінскім філіяле Усесаюзнага завочнага электратэхнічнага інстытута сувязі[4]. З 1970 года А. П. Ткачэнка ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) — дацэнт кафедры сістэм тэлекамунікацый, у 1992—1997[3] гадах прафесар.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 350 навуковых прац, падручнікаў, аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы па пытаннях кабельнага тэлебачання і лічбавага радыёвяшчання і тэлевяшчання, валаконна-аптычных лініях сувязі для рэпартажных комплексаў каляровага і кабельнага тэлебачання; па стварэнні дыягнастычных прылад для каляровых тэлевізійных прыёмнікаў. Адзін з аўтараў і навуковы рэдактар энцыклапедычнага даведніка «Бытавая радыёэлектронная тэхніка» (1995).
Сярод апублікаванага:
- Техника телевизионных измерений: Учеб. Пособие для вузов / Ткаченко А. П., Кириллов В. И. — Мн.: Вышэйшая школа, 1976. — 224 с.;
- Цветное телевидение. — МН..: Беларусь, 1981. — 254 с.;
- Телевидение и передача изображений : Учеб. пособие для вузов по спец. 0708 «Многоканал. электросвязь» / В. И. Кириллов, А. П. Ткаченко. — Минск : Вышэйшая школа, 1988. — 319 с. : ил.
- Цифровое телевидение : в 2 ч. Ч. 1 : Кодирование источника сообщений в системах цифрового телевизионного вещания : учебно-метод. пособие / А. П. Ткаченко, А. Л. Хоминич. — Минск : БГУИР, 2015. — 163 с. : ил.;
- Дипломное проектирование. Требования к расчетно-аналитической части дипломных работ и проектов : Пособие / Н. В. Тарченко, А. П. Ткаченко, А. Л. Хоминич. — Минск : БГУИР, 2015. — 103 с.: ил.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads