Уладзімір Іванавіч Кірылаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Кірылаў (нар. 28 кастрычніка 1939, Севастопаль, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне тэлекамунікацый. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (2003).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (Леніна) (спецыяльнасць «Радыётэхніка», 1963).
Працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна, пазней Заводзе паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (з 1963 года); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1966; старшы выкладчык, дацэнт кафедры радыёпрыёмных устройстваў, з 1992 — прафесар кафедры многаканальнай сувязі, у 1996 загадчык кафедры, прафесар кафедры аховы інфармацыі).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці многаканальных сістэм перадачы па кабельных і [Валаконна-аптычная сувязь[|валаконна-аптычных лініях сувязі]]; праектаванне і распрацоўка сістэм інфармацыйнага абмену для размеркаваных тэлевізійных комплексаў; распрацоўка і аптымізацыя тэлекамунікацыйных сістэм. Больш за 30 вынаходстваў.
Сярод апублікаванага:
- Техника телевизионных измерений: Учеб. Пособие для вузов / Ткаченко А. П., Кириллов В. И. — Мн.: Вышэйшая школа, 1976. — 224 с.;
- Телевидение и передача изображений : Учеб. пособие для вузов по спец. 0708 «Многоканал. электросвязь» / В. И. Кириллов, А. П. Ткаченко. — Минск : Вышэйшая школа, 1988. — 319 с. : ил.
Remove ads
Узнагароды
Медалі ВДНГ СССР (сярэбраны, 1985; бронзавы,1982), знакі «Почетный радист СССР» (1991), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999) і іншыя.
Бібліяграфія
- Анализ и синтез систем информационного обмена телевизионных комплексов : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора технических наук : 05.12.21 / Кириллов Владимир Иванович. — Минск, 1993.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads