Анатоль Раманавіч Азаронак

савепцкі ваенны дзеяч, контр-адмірал From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Раманавіч Азаро́нак (15 студзеня 1917(1917-01-15)[1], Орша, Магілёўская губерня[1]21 лютага 2001(2001-02-21)[1] — савецкі ваенны дзеяч, контр-адмірал (1968)[2].

Хуткія факты Анатоль Раманавіч Азаронак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Орша. Скончыў чатыры курсы рабфака ў Мінску і адзін курс Інстытута народнай гаспадаркі[2]. На службе ў Ваенна-марскім флоце СССР з 1935 года. У 1939[2] годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. У час Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў гідраграфічную службу Чарнаморскага флоту (участкі Азоў, Ачамчыра, Поці, Керч, Марыупаль і іншыя). У 1944—1946 гадах А. Азаронак праходзіў службу на Дунайскай ваенна флатыліі, у 1946—1948 гадах — на Каўказскім участку Чарнаморскага флоту.

У 1953—1982 гадах А. Р. Азаронак займаў розныя пасады ў Галоўным штабе Ваенна-Марскіх Сіл СССР. У 1968 годзе яму было прысвоена воінскае званне контр-адмірал.

Памёр А. Р. Азаронак 21 лютага 2001 года[2].

Remove ads

Узнагароды

А. Р. Азаронак узнагароджаны ордэнам Леніна[2], двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[2], медалём «За баявыя заслугі» і іншымі ўзнагародамі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads