Анатоль Максімавіч Русецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Максі́мавіч Русе́цкі (нар. 14 лютага 1951, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2010—2012), міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2003—2009), Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (2002—2003), доктар тэхнічных навук, прафесар.

Хуткія факты Анатоль Максімавіч Русецкі, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

У 1973 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці Прыборы дакладнай механікі і атрымаў кваліфікацыю «Інжынер-механік».

З 1973 года па 1977 год працаваў канструктарам — вядучым канструктарам ў Акадэміі Навук рэспублікі, з 1977 года па 1981 год — вядучым канструктарам ВКБ «Імпульс» міністэрства радыёпрамысловасці СССР.

З 1981 года па 1997 год працаваў у Навукова-вытворчым аб’яднанні «Планар», у 1989—1992 гадах галоўным інжынерам завода «Электронмаш», дырэктарам гэтага завода, а з 1992 па 1997 — прэзідэнтам канцэрна «Планар».

8 ліпеня 1997 года быў прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь[1], а ў 2002 годзе — першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 14 чэрвеня 2002 года па 24 снежня 2003 года працаваў Старшынёй Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[2][3].

З 24 снежня 2003 года — міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. 26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку[4].

У снежні 2009 года быў прызначаны на пасаду дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

29 снежня 2010 года быў прызначаны Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.[5]

23 кастрычніка 2012 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду — намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

Remove ads

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 70 навуковых прац, 13 аўтарскіх пасведчанняў.

Асноўныя працы

  • Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн.: 1998.
  • Теория построения прецизионных механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: ГНПКТМ «Планар», 1999 (у сааўтарстве).
  • Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: НВА «Інтэграл», 1999 (у сааўтарстве).
  • Технология и техника прецизионного лазерного модифицирования твердотельных структур. Мн.: Тэхнапрынт, 2002 (у сааўтарстве).
  • Проектирование и производство РЭС. Мн.: БДУІР, 2006 (у сааўтарстве).
  • Технологические процессы и системы в микроэлектронике: плазменные, электронно-ионно-лучевые, ультразвуковые. Мн.: Бэстпрынт, 2009 (у сааўтарстве).

Сям’я

Жанаты. Мае двух сыноў.

Зноскі

  1. [https://web.archive.org/web/20160305094351/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1997 г. № 838 «Аб прызначэнні А. М. Русецкага намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (руск.)](недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 кастрычніка 2015.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads