Анатоль Сяргеевіч Маўрычаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Сяргеевіч Маўрычаў (2 студзеня 1949, Куранец, Вілейскі раён — 2 мая 2024) — беларускі анколог, уролаг; доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач Беларусі.

Хуткія факты Анатоль Сяргеевіч Маўрычаў, Дата смерці ...

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў мястэчку Куранец на Вілейшчыне.

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1972). Працоўную дзейнасць пачаў у Лагойскай раённай бальніцы. У 1975 годзе маладога хірурга запрасілі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу. З 1984 і да апошніх дзён працаваў у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

Навуковыя працы па ўдасканаленні дыягностыкі і распрацоўцы метадаў лячэння анкауралагічных хворых з выкарыстаннем агульнай гіпертэрміі, фотадынамічнай тэрапіі, агульнай магнітатэрапіі, лазератэрапіі. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, праз 10 гадоў стаў доктарам навук.

У 1990—2021 быў намеснікам дырэктара РНПЦ.

Анатоль Маўрычаў — аўтар больш за 300 навуковых прац, 4 манаграфій, 14 аўтарскіх пасведчанняў, падрыхтаваў 1 доктара і 7 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Памёр у 2024 годзе. Пахаваны на мінскіх Паўночных могілках.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads