Куранец
аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куране́ц[1] (трансліт.: Kuraniec, руск.: Куренец) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пела. Адміністрацыйны цэнтр Куранецкага сельсавета. Насельніцтва 1137 чал. (1997). Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вілейка — Докшыцы (Р29).
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згаданы пад 1355 годам у фундацыйнай грамаце мясцовай царквы Раства Божай Маці, але дакумент захаваўся толькі ў «выпісе» 1586 года і лічыцца калі не фальсіфікатам, то скажоным праз шматкортнае перапісванне[2][3]. З 1539 года царква ў Куранцы пэўна вядома. У 1665 годзе пабудаваны касцёл. У 2-й палове XVII ст. паселішча атрымала гарадскія правы.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Куранец у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Вілейскага павета Віленскай губерні
У XIX ст. у мястэчку праводзіліся вялікія кірмашы. Станам на пачатак XX ст. у мястэчку валасная ўправа, 2 царквы, царкоўнапрыходская школа.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Куранец у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Куранец увайшоў у БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр Куранецкага раёна, з 1946 года ў Вілейскім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года — пасёлак гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года Куранец пад нямецкай акупацыяй.
З 16 ліпеня 1954 года — вёска. З 2000-х гадоў — аграгарадок.
У 2016 годзе на падмурку некалі зруйнаванага касцёла, з будынка калгаснай канторы, вернікі адбудавалі новы касцёл[4].
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
У Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Вядомыя асобы
- Леў Альпяровіч (нар. 1874) — беларускі мастак. Нарадзіўся ў Куранцы.
- Анатоль Яфімавіч Арцімовіч (нар. 1941) — беларускі скульптар і педагог.
- Мікола Гроднеў — беларускі пісьменнік. Працаваў дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956).
- Зінаіда Людвігаўна Драздоўская (нар. 1910) — беларускі архітэктар.
- Анатоль Сяргеевіч Маўрычаў (нар. 1949) — беларускі анколог, уролаг, доктар медыцынскіх навук.
- Аляксандр Аляксандравіч Мількота (нар. 1946) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Славутасці
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1870)
- Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла (2016)
- Гомсін камень Куранецкі, помнік прыроды
- Помнік удзельнікам нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў.
- Магіла ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) і польскіх салдат, загінулых у 1919—1920 гадах.
- Могілкі яўрэйскія
- Магіла ахвяр Халакоста
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
- Мемарыяльная дошка Льву Альпяровічу
- Куранец. Царква ў 2017 годзе
- Куранец. Новы касцёл
- Гомсін камень
- Магіла паўстанцаў 1863-84 гг. і польскіх жаўнераў, палеглых ў 1919-20 гг.
Remove ads
Страчаная спадчына
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1652, 1810, 1928)
- Касцёл у Куранцы (каля 1900)
- Касцёл, 1930-я гады
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ку́ранец
- Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя… С. 14-16.
- Груша А. І. Мяноўная грамата…
- Асвячэнне адбудаванага Касцёла ў Куранцы Рымска-каталіцкая парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы
- Kurzeniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 945.
- Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- Таіса Новікава. Куранец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 313.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads