Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка (26 верасня 1945, сяло Нова-Георгіеўскае, Акцябрскі раён, Прыморскі край) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1973 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1984 года — архітэктар Кастрычніцкага раёна Мінска.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць

Асноўныя працы: праекты прафілакторыя на Асіповіцкім вадасховішчы (1976), паліклінікі ў Асіповічах (1979); у аўтарскім калектыве: студэнцкі клуб Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1982), шматпрофільная бальніца ў Пінску (1982).
Узнагароды
2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект чыгуначнага вакзала ў Мінску (1974, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads