Асіповіцкае вадасховішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асіпо́віцкаевадасховішча ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Створана ў 1953 годзе плацінай Асіповіцкай ГЭС на рацэ Свіслач.

Хуткія факты Асіповіцкае, Размяшчэнне ...

Плошча вадасховішча 11,9 км². Даўжыня 23,7 км, найбольшая шырыня 1,2 км, даўжыня берагавой лініі 55,3 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м. Аб’ём вады 17,5 млн м³. Плошча вадазбору 4370 км². Мінералізацыя вады 330—380 мг/л.

Берагавая лінія звілістая. Берагі вадасховішча пераважна высокія (да 8 м). Ложа ў межах затопленай поймы Свіслачы перасечана шматлікімі мелкаводнымі ўчасткамі. На вадасховішчы астравы агульнай плошчай 15 га. Дно выслана ілам, уздоўж берагоў пясчанае. Сярэднегадавыя ваганні ўзроўню вады каля 81 см. Вадасховішча праточнае (аб’ём воднай масы аднаўляецца за 7—8 сутак). Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 790 млн. м³. Зарастае каля 35 % плошчы вадасховішча.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, карась, мянтуз і іншыя віды рыб.

Каля вадасховішча населеныя пункты Цэль, Лапічы, Азярышча, Зборск, Смык, Вяззе і інш.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23, 38—39. — 64 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads