Анатоль Уладзіміравіч Ткачук
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Уладзіміравіч Ткачук (нар. 4 студзеня 1962, в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў галоўным інжынерам калгаса «50 год Кастрычніка» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, начальнікам аддзела аўтаперавозак, намеснікам старшыні па вытворчасці Іванаўскага раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія», начальнікам кацельні міжкалгаснага санаторыя «Алеся» Іванаўскага раёна, галоўным інжынерам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іванаўскага райвыканкама, старшынёй калгаса імя Горкага Іванаўскага раёна, старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Ляскавічы-агра» Іванаўскага раёна, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама (2005—2016).
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання (2016—2019).
У маі 2019 года быў прызначаны старшынёй Іванаўскага райвыканкама.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За адзнаку ў воінскай службе» II ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads