Дастоеўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дасто́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дастоева.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Застружскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Застружжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 26 лютага 1958 года цэнтр перанесены ў вёску Дастоева, сельсавет перайменаваны ў Дастоеўскі[1]. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кротаўскага сельсавета[2]. 25 снежня 1962 года сельсавет перададзены ў склад Драгічынскага раёна за выключэннем вёсак Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы, якія перададзены Пінскаму раёну[3]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Іванаўскага раёна, вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы вернуты са складу Ахоўскага сельсавета Пінскага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дастоеўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[5]. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Закуцце і Скарацічы (зліліся з вёскай Палкоцічы)[6]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Моладаўскага сельсавета[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1572 чалавекі[8], з іх 94,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,2 % — украінцы[9].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Атолчыцы, Вілы, Вулька Дастоеўская, Дастоева, Заруддзе, Застружжа, Каралін, Красіеўка, Кротава, Лысуха, Навасёлкі, Палкоцічы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads