Анатоль Фёдаравіч Мяснікоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Фёдаравіч Мяснікоў (15 ліпеня 1950, в. Шмідзельшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 21 красавіка 2011) — беларускі гісторык і публіцыст. Кандыдат гістарычных навук (1987).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). Працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Звязда» (з 1978 года).
З 1995 года — прэс-сакратар Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1996—1999 гадах працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік».
З 1976 года — член Саюза журналістаў рэспублікі, з 2001 года — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
З 2007 года — загадчык кафедры Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследаваў гісторыю Беларусі XIX—XX стст., праблемы беларускай журналістыкі і міжнацыянальных адносін у Рэспубліцы Беларусь.
Аўтар кніг: «Сацыялістычнае спаборніцтва і друк Беларусі» (1980), «Айчыне адданыя сыны: гістарычныя нарысы» (1997), «Дзеля гэтага варта жыць: публіцыстыка, дыялогі, эсэ» (2000), «Гісторыя Беларусі: ад старажытнасці да нашых дзён» (2004), «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» (2005), «Талент быць чалавекам» (2005, сумесна з Г. І. Авсянкінай), «Сто асоб беларускай гісторыі» (2-е выд., 2009), «Сто асоб беларускага спорту» (2009; у 2010 годзе атрымаў Рэспубліканскую прэмію «Залаты купідон»), дакументальных аповесцей і нарысаў пра Я. А. Адамовіча, А. Л. Бурбіса, Д. Ф. Прышчэпава, А. А. Смоліча, І. П. Убарэвіча, М. С. Чарота, А. Г. Чарвякова і інш[1].
Remove ads
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994) за кнігу «Нацдэмы: лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка» (1993).
- Рэспубліканская прэмія «Залаты Купідон» (2010).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads