Анатоль Фёдаравіч Шэкера
артыст балета і балетмайстар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Фёдаравіч Шэ́кера (17 мая 1935[1], Уладзівасток — 30 сакавіка 2000, Кіеў) — артыст балета і балетмайстар, галоўны харэограф Кіеўскага акадэмічнага тэатра імя Т. Р. Шаўчэнкі.[2] Народны артыст Украінскай ССР (1983). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2000), лаўрэат прэміі імя Сяргея Дзягілева, лаўрэат прэміі ЮНЕСКА.[3]
Remove ads
Біяграфія
Анатоль Шэкера нарадзіўся 17 мая 1935 года ў горадзе Уладзівасток.
У 1956 годзе скончыў Пермскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі Кацярына Гейдэнрэйх і Юлій Плахт), а ў 1964 годзе — балетную майстэрню студыю ГІТІС у Маскве.[4]
У 1964—1966 гадах — балетмайстар Львоўскага тэатра оперы і балета.
З 1966 па 1994 гады працаваў балетмайстрам Кіеўскага тэатра оперы і балета.
У 1975—1977 і 1994—2000 гадах з’яўляўся галоўным балетмайстрам тэатра.
Памёр 30 сакавіка 2000 года ў Кіеве. Пахаваны на Байкавых могілках.
Remove ads
Ушанаванне памяці
- Прэмія імя А. Ф. Шэкеры ў галіне харэаграфічнага мастацтва
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads