Анатоль Даміянавіч Шыбнёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Даміянавіч (Дзям’янавіч) Шыбнёў (11 (24) снежня 1907, Пецярбург — 19 сакавіка 1990, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). Сын мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Яўгена Шыбнёва[1].

Хуткія факты Анатоль Даміянавіч Шыбнёў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 1929 па 1934 г. вучыўся ў Адэскім мастацкім інстытуце.

У 1940 годзе скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. Настаўнікамі яго былі Ісак Бродскі, Уладзімір Сяроў, Васіль Мяшкоў[ru], Аляксандр Любімаў[ru]. Па заканчэнні быў накіраваны на працу ў Брэст.

У 1941 годзе знаходзіўся ў нямецкім палоне.

З 1944 года стала жыў і працаваў у Мінску.

У 1945 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1936 года.

Remove ads

Творчасць

Працаваў пераважна ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads