Андар (тэлесерыял)
амерыканскі тэлесерыял з франшызы «Зорныя войны» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Áндар» (англ.: Andor) — амерыканскі тэлесерыял з франшызы «Зорныя войны», прэм’ера якога адбылася ў верасні 2022 года на Disney+. Серыял з’яўляецца прыквелам да фільма «Ізгой-адзін. Зорныя войны: Гісторыі».
Прэм’ера першых трох эпізодаў першага сезона адбылася 21 верасня 2022 года. Сезон складаўся з 12 эпізодаў і завяршыўся 23 лістапада. Сезон атрымаў захопленыя водгукі і высокія адзнакі, а многія выданні назвалі яго найлепшым ці адным з найлепшых серыялаў 2022 года[3].
Здымкі другога сезона, які завершыць серыял і раскажа пра падзеі «Ізгоя-адзін», пачаліся ў лістападзе 2022 года, былі спынены ў першай палове 2023 года з-за забастовак у Галівудзе ў 2023 годзе, аднавіліся ў студзені 2024 года і завяршыліся ў лютым 2024 года[4].
Remove ads
Сюжэт
Галоўным героем серыяла з’яўляецца Касіян Андар (яго, як і ў фільме, іграе Дыега Луна), злодзей, які далучаецца да Альянсу паўстанцаў у барацьбе супраць Галактычнай імперыі. Сюжэт пачынаецца за 5 гадоў да падзей, паказаных у фільме. У дзяцінстве Касіян апынуўся сярод марадзёраў, якія сталі яго сям’ёй. Стаўшы дарослым, ён шукае сваю сястру і выпадкова прыцягвае ўвагу праваахоўнікаў. Разам з тым, яго паслугамі цікавіцца Альянс паўстанцаў.
Remove ads
Акцёрскі склад
Галоўныя ролі
- Дыега Луна — Касіян Андар
- Кайл Солер — Сірыл Карн
- Адрыя Архона — Бікс Калін
- Стэлан Скарсгард — Лютэн Раэль
- Фіёна Шоу — Маарва Андар
- Жэнеўеў О’Райлі — Мон Мотма
- Дэніз Гоф — Дэдра Міра
- Фэй Марсей — Вэл Сарта
- Варада Сету — Сінта Каз
- Элізабэт Дулаў — Клея Маркі
- Бэн Мендэльсан — Орсан Крэнік
- Бенджамін Брэт — Бэйл Аргана
- Алан Цьюдзік — K-2SO
Ролі другога плана
- Джоплін Сібтайн — Браса
- Джэймс Мак-Ардл — Цім Карла
- Руперт Вансітарт — шэф Хайн
- Алекс Фернс — сяржант Лайнус Моск
- Гэры Бідл — Клем Андар
- Кэтрын Хантэр — Ідзі Карн
- Аластэр Макензі — Перын Ферта
- Антон Лесэр — маёр Партагас
- Алекс Лоўтэр — Карыс Немік
- Суле Рымі — лейтэнант Горн
- Эбан Мос-Бакрак — Арвел Скін
- Гершвін Юсташ-малодшы — Тарамін Баркона
- Стэнлі Таўнсэнд — камендант Джэйхалд Біхаз
- Бэн Майлз — Тэй Колма
- Эндзі Сэркіс — Кіна Лой
- Дункан Поу — Рускат Мелшы
- Форэст Уітакер — Со Герэра
- Рычард Дзілейн — Дава Скалдан
- Муханад Бхаер — Вілман Паак
- Сэм Гілрой — Гердзіс
- Роберт Эмс — Лоні Юнг
- Джэйкаб Джэймс Бесвік — Хірт
- Рыхард Замель — Кара Райланз
- Цьеры Гадар — Лезін
- Алістэр Петры — генерал Дэйвітс Дрэйвэн
- Джонджа О’Ніл — Кайда
Remove ads
Эпізоды
Сезон 1 (2022)
Сезон 2 (2025)
Remove ads
Узнагароды
На прэміі «Эмі» першы сезон быў адзначаны 8 намінацыямі, а другі сезон — яшчэ 16. Абодва сезоны намінаваліся на «Найлепшы драматычны серыял»[5].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads