Андрэа Пізана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэа Пізана, сапраўднае імя Андрэа дэ Пантэдэра (італ.: Andrea Pisano, Andrea da Pontedera каля 1290, Пантэдэра-1348/49, Арв’ета) — італьянскі архітэктар, скульптар, ювелір.

Remove ads
Біяграфія і творы
Андрэа Пізана нарадзіўся каля 1290 г. Па некаторых звестках, навучаўся ў Пізе. Па яго чарцяжах былі збудаваныя замак Скарперыя ў Муджэла, ля падножжа Апенінскі гор, баптыстэрый у Пістоі і некаторыя будынкі ў Фларэнцыі; яму ж прыпісваюць чарцёж арсенала ў Венецыі. Працаваў над упрыгожваннем сабора ў Арв’ета. Пазалочаныя бронзавыя дзверы для фларэнтыйскай базілікі Санта-Крочэ — адзін з першых буйных заказаў, выкананых Пізана (1330—1336). Яны ўпрыгожаны 28 барэльефамі, са сцэнамі з жыцця Іаана Хрысціцеля і малюнкамі парокаў і дабрадзей. Першапачаткова дзверы знаходзіліся насупраць сабора, у цяперашні час — у паўднёвым партале баптыстэрыя. Арганізатар буйной скульптурнай майстэрні ў Фларэнцыі. Атрымаў фларэнтыйскае грамадзянства. Разам з Джота працаваў над упрыгожваннем кампанілы фларэнційскага сабора. Мармуровыя рэльефы ніжняга яруса выкананы ім па малюнках Джота. Каля 1340 г. прызначаны галоўным майстрам сабора. Архітэктар будынка для кліру (не захаваўся), працягнуў пачатае Джота будаўніцтва кампанілы. З’ехаў у Пізу ў 1343 годзе. У Арв’ета ў 1347 годзе прызначаны галоўным майстрам сабора. Памёр падчас чумы 1348 г.
Remove ads
Зноскі
- Andrea Pisano , aka Andrea de Pontedera // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Andrea Pisano // Brockhaus Enzyklopädie
- Castelnuovo E. ANDREA di Ugolino // Dizionario Biografico degli Italiani — 1961. — Vol. 3.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads