Андрэй Аляксандравіч Жданаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Аляксандравіч Жданаў (14(26).2.1896, Марыупаль — 31 жніўня 1948, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і інспектара народных вучылішч.
Скончыў рэальнае вучылішча. У рэвалюцыйным руху з 1912 года. У 1916 годзе — член Цвярскога камітэта РСДРП. У 1917 года знаходзіўся ў арміі ў 139-м запасным палку ў г. Шадрынску, вёў бальшавіцкую прапаганду сярод салдат. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны ў палкавы камітэт, а затым старшыня першага Савета ў Шадрынску. Са жніўня 1917 года — старшыня Шадрынскага камітэта РСДРП(б). У 1918—1920 гадах — на палітрабоце ў Чырвонай Арміі на Урале і ў Цверы; быў рэдактарам газеты «Цвярская праўда». З 1922 года — старшыня Цвярскога губвыканкама. У 1924—1934 гадах — сакратар Ніжагародскага губкама партыі, сакратар Горкаўскага крайкама УКП(б). Пасля 17-га з’езда УКП(б) (1934) — сакратар ЦК УКП(б) і адначасова (з снежня 1934) сакратар Ленінградскага абкама і гаркама партыі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені — жніўні 1941 года — член Ваеннага савета Паўночна-Заходняга напрамку, у жніўні 1941 — жніўні 1944 года — член Ваеннага савета Ленінградскага фронту. Генерал-палкоўнік з 1944 года. З 1944 года працаваў у Маскве сакратаром ЦК УКП(б), займаўся ідэалагічнымі пытаннямі. Быў дэлегатам 9, 12-18-га з’ездаў партыі.
Remove ads
Зноскі
- Жданов Андрей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Жданов Андрей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Andrey Aleksandrovich Zhdanov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Жданов Андрей Александрович // Жданов Андрей Александрович — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 5 снежня 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads