Андрэй Аляксандравіч Міронаў
савецкі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Аляксандравіч Міронаў (прозвішча пры нараджэнні: Менакер, руск.: Андрей Александрович Миронов; 7 сакавіка 1941, Масква[3] — 16 жніўня 1987[1][2][…], Рыга[4]) — савецкі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр-пастаноўшчык, сцэнарыст, эстрадны спявак, народны артыст РСФСР.
Remove ads
Біяграфія
Сям’я бацькоў
Андрэй Аляксандравіч Міронаў нарадзіўся 7 сакавіка 1941 года ў радзільным доме імя Рыгора Львовіча Граўэрмана ў сям’і эстрадных артыстаў Аляксандра Сямёнавіча Менакера і Марыі Уладзіміраўны Міронавай.
Дзіця нарадзілася 7 сакавіка, аднак бацькі ўказалі ў якасці даты нараджэння 8 сакавіка. На тэму гэтай даты бацькі нават выканалі рэпрызу: «Андрэй — падарунак жанчынам у Жаночы дзень 8 сакавіка».
Брат (па бацьку): Кірыл Аляксандравіч Ласкары. Дачка: Марыя Андрэеўна Міронава (ад Кацярыны Георгіеўны Градавай). Прыёмная дачка: Марыя Андрэеўна Галубкіна (ад Ларысы Іванаўны Галубкінай). Траюрадны брат: рэжысёр Леанід Ісакавіч Менакер.
Юнацтва
У 1948 годзе Андрэй Менакер паступіў у першы клас 170-й мужчынскай школы горада Масквы. У 1950 годзе бацькі змянілі прозвішча Андрэю, ён стаў Міронавым.
Першая спроба зняцца ў кіно (у фільме «Садко»), зробленая летам 1952 года, не ўдалася. Адабраны сыграць у масоўцы будучы акцёр быў забракаваны рэжысёрам Аляксандрам Птушко.
У 1955 годзе адбыўся тэатральны дэбют Міронава на школьнай сцэне. Андрэй сыграў ролю фон Краўзэ ў спектаклі «Рускія людзі» паводле К.Сіманава.
У 1958 годзе Андрэй Міронаў заканчвае школу і паступае ў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна пры Дзяржаўным акадэмічны тэатры імя Я.Вахтангава.
У 1960 годзе Андрэй Міронаў здымаецца ў сваім першым фільме : «А калі гэта каханне?» Рэжысёра Юлія Якаўлевіча Райзмана.
Remove ads
Творчасць
Працаваў у Тэатры сатыры. Камедыйны акцёр, іранічны, элегантны, адораны пластычна і музыкальна. У многіх (асабліва позніх) работах выявіўся драматычны талент Андрэя Міронава, яго здольнасць да глыбокага псіхалагічнага аналізу, вострай трактоўкі ролі: Жадаў («Даходнае месца» А. Астроўскага, 1967), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ, 1969), Хлестакоў («Рэвізор» М. Гогаля, 1972), Чацкі («Гора ад розуму» паводле А. Грыбаедава, 1976), Лапахін («Вішнёвы сад» А. Лэхава, 1983). Паставіў: «Бывай, канферансье» Р. Горына (1984, роля Канферансье), «Цені» М. Салтыкова-Шчадрына (1987, роля Клаверава) і інш.
3 1961 года здымаўся ў кіно: «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Брыльянтавая рука» (1969), «Уласнасць рэспублікі» (1971), «Саламяны капялюшык» (1974), «12 крэслаў» (1976), «Мой сябар Іван Лапшын» (1982, вып. 1985), «Бландзінка за вуглом» (1984), «Перамога» (1985) і інш.
Фільмаграфія
- 1969 — Брыльянтавая рука
- 1987 — Чалавек з бульвара Капуцынаў
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads