Брыльянтавая рука
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Брыльянтавая рука» (руск.: Бриллиантовая рука) — савецкая эксцэнтрычная камедыя, знятая ў 1968 годзе рэжысёрам Леанідам Гайдаем. Адзін з самых папулярных фільмаў у гісторыі савецкага кіно.
Remove ads
Сюжэт
У партовым горадзе Чарнаморску дзейнічае шайка жулікаў на чале з нейкім шэфам. Злачынцы кантрабандай увозяць з-за мяжы ў кіі каштоўныя манеты, а затым для легалізацыі і «адмывання» хаваюць іх у зямлі і праз нейкі час як знойдзены скарб здаюць дзяржаве, атрымліваюць вялікія сумы грошай, на частку грошай іх верхавод шэф купляе найноўшую на той час мадэль легкавога аўтамабіля «Масквіч-408».
Старшы эканаміст «Гіпрарыбы», узорны сем’янін і сумленны савецкі грамадзянін, які раней не быў за мяжой, Сямён Сямёнавіч Гарбункоў, адпраўляецца ў замежную турыстычную паездку на круізным лайнеры «Міхаіл Святлоў». Адначасова ў круіз, у адной каюце з Гарбунковым, едзе Генадзь Пятровіч (Геша) Казадоеў — член той самай банды кантрабандыстаў, адпраўлены за мяжу як перавозчык кантрабанды.
Remove ads
У ролях
- Юрый Нікулін — Сямён Сямёнавіч Гарбункоў
- Ніна Грабяшкова — Надзея Іванаўна, яго жонка
- Анатоль Папанаў — Лёлік, кантрабандыст
- Андрэй Міронаў — Генадзь Пятровіч Казадоеў, кантрабандыст
- Нона Мардзюкова — Варвара Сяргееўна Плюшч, домакіраўнік і суседка Гарбунковых
- Мікалай Раманаў — «Шэф», кіраўнік шайкі кантрабандыстаў
- Святлана Святлічная — Ганна Сяргееўна, фатальная прыгажуня
- Станіслаў Чэкан — Міхаіл Іванавіч, капітан (у канцы фільма — маёр) міліцыі
- Рыгор Шпігель — аптэкар з Фіш-стрыт у Стамбуле
- Леанід Канеўскі — памочнік аптэкара
- Уладзімір Гуляеў — Валодзя, лейтэнант міліцыі / двайнік Валодзі
Remove ads
Песні
- «Остров невезения»
Іранічная песня «Остров невезения» («Востраў нешанцавання») стала папулярнай пасля выхаду фільма. Яе ў фільме спяваў Казадоеў падчас круізу, калі адпачываў на палубе. Песня тэматычная, бо прадвесціць нешанцаванне, якое Казадоеў адчувае на працягу ўсяго фільма. Песня запісана самім Міронавым.
- «Песня про зайцев»
Метафарычная «Песня про зайцев» («Песня пра зайцоў») таксама стала папулярнай у канцы 1960-х гадоў. Апавядае пра групу персаніфікаваных зайцоў, якія збіраюць ноччу міфалагічную «трын-траву» і заяўляюць, што яны не баяцца ніякіх драпежнікаў, няхай гэта ваўкі, ці совы. Зайцы смела спяваюць прыпеў, які пачынаецца са слоў «А нам всё равно!» («А нам усё роўна!»). Песня спета ў фільме галоўным героем Сямёнам Гарбунковым пасля вялікай дозы гарэлкі ў рэстаране. Пазней сцэна была нават выяўлена на паштовай марцы, прысвечанай акцёру Юрыю Нікуліну. Запісана самім Нікуліным.
- «Помоги мне»
Трэцяй папулярнай песняй з фільма была «Помоги мне» («Памажы мне») у выкананні Аіды Вядзішчавай, спявачкі савецкай эпохі, найбольш вядомай сваімі песнямі да фільмаў 1960-х гадоў. Парадыйная песня ў стылі танга пра каханне гучыць на заднім плане падчас сцэны, калі фатальная жанчына, нанятая паслугачамі шэфа, спрабуе спакусіць Гарбункова і напаіць яго наркотыкамі.
Рымейк
У 2024 годзе на тэлеканале ТНТ адбылася прэм’ера пародыі на гэты фільм «Небрыльянтавая рука».
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads