Андрэй Анатолевіч Злотнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Анатолевіч Злотнікаў (27 красавіка 1970, Ленінград — 7 сакавіка 2023) — беларускі навуковец і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 красавіка 1970 года ў Ленінградзе.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (сацыёлаг).
Працаваў спецыялістам па маркетынгу КМП «Галактыка» (Гомель), галоўным эканамістам ТАА «Зеўс» (Гомель), вядучым спецыялістам Сакратарыята Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, выконваючым абавязкі старшыні Прыбарскага сельскага выканаўчага камітэта Гомельскага раёна.
Быў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Філасофія і сацыялогія» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога, дацэнтам кафедры паліталогіі і сацыялогіі, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
17 лістапада 2019 года на парламенцкіх выбарах абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33[1]. З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.
Памёр 7 сакавіка 2023 года.
Remove ads
Сям’я
Жанаты. Меў дзвюх дачок.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads