Андрэй Багданавіч Дзешчыца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Багданавіч Дзешчыца
Remove ads

Андрэй Багданавіч Дзешчыца (укр.: Андрій Богданович Дещиця; нар. 22 верасня 1965, Львоўская вобласць) — украінскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны. Выконваючы абавязкі Міністра замежных спраў Украіны з 27.02.2014 года па 19.06.2014 года.

Хуткія факты Андрэй Багданавіч Дзешчыца, в.а. Міністра замежных спраў Украіны, дыпламат ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 верасня 1965 года на Львоўшчыне. Скончыў Львоўскі дзяржаўны універсітэт імя Івана Франка (1989), Альберцкі ўніверсітэт (Эдмантан, Канада) (1995), магістр гуманітарных навук. Кандыдат палітычных навук (1995). Валодае украінскай, англійскай, рускай і польскай мовамі.

З 1996 па 1999 — прэс-сакратар, першы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Польшча.

З 1999 па 2001 — старшы каардынатар Праграмы ПАУСІ (Польска-ўкраінскага — Амерыканская Ініцыятыва аб супрацоўніцтве) у Украіне .

З 2001 па 2004 — радца Пасольства Украіны ў Фінляндскай Рэспубліцы.

З 9.2004 па 8.2006 — саветнік-пасланнік Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Польшча.

З 8.2006 па 12.2007 — спікер МЗС Украіны.

З 4.12.2007[1] — 9.10.2012 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны у Фінляндыі.

З 3.10.2008[2] — 9.10.2012[3] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны у Ісландыі па сумяшчальніцтве.

З 2012 — пасол па асобых даручэннях. Спецыяльны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па ўрэгуляванні канфліктаў[4].

З 27.02.2014 да 19.06.2014 — в.а. Міністра замежных спраў Украіны[5].

З 13.10.2014 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Польшча.

Remove ads

Дыпламатычны ранг

  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны[6].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads