Андрэй Васілевіч (княжыч друцкі)
(пам. 1399) княжыч друцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Васілевіч з князёў Друцкіх (2-я палова XIV ст. — 12 жніўня 1399) — вялікалітоўскі арыстакрат.
Сын друцкага князя Васіля Міхайлавіча. Згадваецца аднойчы, сярод загінулых у бітве на Ворскле 12.08.1399 года, пры гэтым названы пасынкам князя Дзмітрыя Альгердавіча.[4]
На думку А. В. Кузьміна, магчыма, таксама згадваецца судовай граматай вялікага князя Вітаўта як князь Андрэй Васіла ў спрэчцы з князем Свідрыгайлам за мяжу ўладання[5]. Аднак, названая грамата, сумнеўная ад першай публікацыі, аказалася фальсіфікатам, зробленым паводле сапраўднай судовай граматы вялікага князя Вітаўта ў спрэчцы за ловішча паміж нейкім Вігайлам і не названым імем біскупам[6].
Нашчадкі князя Андрэя Васілевіча памерлі маладымі і бяздзетнымі да 19 красавіка 1411 года, калі вялікі князь Вітаўт перадаў частку іх вымарачных уладанняў — палову Блужы (колішнюю выслугу князя Андрэя[7]), Віленскаму капітулу.[4]
Remove ads
Зноскі
- Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII — начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики — ИСл РАН, 2007. — Т. 30, вып. 4. — С. 60. — ISSN 2071-9574; 2071-9590
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 56.
- Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII — начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики — ИСл РАН, 2007. — Т. 30, вып. 4. — С. 59. — ISSN 2071-9574; 2071-9590
- Кузьмин 2007, с. 60.
- Кузьмин 2007, с. 59.
- Vitoldiana. № 23. S. 30-31; Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. — Poznań, 1963. S. 56-57;
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads