Блужа (аграгарадок)
аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блу́жа[1] (трансліт.: Bluža) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Блужскага сельсавета. Месціцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, за 66 км ад Мінска, чыгуначны прыпынак Майскі, на рацэ Сіняўка.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У канцы XIV стагоддзя палову Блужы атрымаў як выслугу князь Андрэй Васілевіч, які загінуў у бітве на Ворскле (1399), а пасля трымалі яго беспатомныя нашчадкі, другую палову Блужы трымаў пан Румбольд Валімунтавіч. Палова нашчадкаў князя Андрэя, як вымарачная адышла да вялікага князя Вітаўта, які 19 красавіка 1411 года перадаў яе Віленскаму капітулу ў абмен на іншыя маёнткі[3]. У 1567 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць каталіцкай царквы і прыватная шляхецкая ўласнасць[4].
У 1714 годзе блужскія землі належалі Лявону Замайскаму, а ў 1725 годзе ўладальнікамі былі Адам і Аўгусціна Троські.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Цэнтр праваслаўнага прыходу, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1795 годзе землі Ігуменскага графства «былі нададзены генерал-маёру Папову (які пасля быў дзейсным стацкім саветнікам) з колькасцю 1175 душ з усімі прыналежнымі таму маёнтку землямі і ўгоддзямі 28 356 дзесяцін 1599 сажняў, у тым ліку вёска Блужа».
У 1832 годзе Блужай валодалі Пётр і Тэафілія Завадскія. Пры Тэафіліі ў 1844 годзе на землях Беларусі праводзілі інвентарную рэформу, тады ж быў складзены інвентар маёнтка Блужа. Маёнтку Блужа належалі вёскі: Падосава — 22 двары, Берлеж — 32, Бабы — 12, Арэшкавічы — 16, Слабодка — 8, Суцін — 15, агулам 105 цяглых двароў. У маёнтку жылі дваровыя людзі — 10 сямей: Баешкі, Галавінчыкі, Кульбіцкія, Прановічы, Палазнікі, Міклушы, Кавалевічы, Шаўцовы.
У 1863 годзе ўласнасць Лауры з Завадскіх Свентаржэцкай, жонкі Баляслава Свентаржэцкага[5]. У 1866 годзе за ўдзел мужа ў паўстанні расійскімі ўладамі была секвестравана 1/7 частка маёнтка Блужа[6]. На 1876 годзе маёнткам Блужа валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Сафія Баляславаўна Свентаржэцкая, мела 37200 дзесяцін зямлі[7]. Пазней Сафія выйшла замуж за Прозара, у 1888 годзе Сафія Баляславаўна Прозар мела 11487 дзесяцін зямлі[8].
Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці ігуменскага павета. У 1869 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1879 годзе праваслаўнай царкве належала 100 дзесяцін зямлі, прыход налічваў каля 1600 чалавек. Распаўсюджаны бандарныя, цяслярскія і перавозныя промыслы. У 1886 годзе ў народным вучылішчы займаліся 36 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак, настаўніцай працавала Ганна Дарафеева. У 1900 годзе — 45 вучняў (сярод іх 2 дзяўчынкі), іх вучыў настаўнік Васіль Макарэня.
У другой палове XIX стагоддзя сяляне дралі ліпавае лыка, з якога выраблялі лапці і рагожу, гэтыя вырабы ішлі ў Стоўбцы, а адтуль па Нёмане да Каралеўца. Гандлем кіравалі жыды[9].
У 1890 годзе пабудавана Успенская царква, будынак для школы. У 1897 годзе ў сяле (яно ж Падвосаў) было народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом, царква, побач маёнтак (ён жа Гародна). У 1913 годзе сярод землеўладальнікаў у Блужы: Пётр Мікалаевіч Галіневіч (2794 дзесяціны)[10] і Васіль Сянецкі (281 дзесяціна)[11].
У другой палове XIX стагоддзя частку земляў у Блужы меў Юльян Булгак[5]. У 1917 годзе адбыліся хваляванні, сяляне захапілі сенажаці Юльяна Булгака[12].
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць маёнтка нацыяналізаваная. На базе народнага вучылішча створана школа 1-й ступені, у якой 1922 годзе займаліся 54 вучні. З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны кастрычнік», працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле.
У 1966 годзе да Блужы была далучана вёска Бабы. У 1970 годзе цэнтр калгаса «1 Мая». 29 студзеня 2010 года вёска ператворана ў аграгарадок[13].
Remove ads
Насельніцтва
- 1870 год — 97 жыхароў
- 1886 год — 24 двары, 224 жыхары
- 1897 год — сяло, 77 двароў, 461 жыхар; маёнтак, 3 двары, 27 жыхароў
- 1909 год — сяло, 97 двароў, 440 жыхароў; маёнтак, 75 жыхароў
- 1917 год — 97 двор, 440 жыхароў
- 1970 год — 113 двароў, 325 жыхароў
- 2002 год — 196 двароў, 558 жыхароў
- 2007 год — 198 гаспадарак, 524 жыхары
- 2010 год — 194 гаспадаркі, 540 жыхароў
- 2019 год — 494 жыхары[14]
Remove ads
Інфраструктура
Культура

- Дом культуры
- Бібліятэка
Адукацыя
Медыцына
- Фельчарска-акушэрскі пункт
Эканоміка
- Механічныя майстэрні;
- Аддзяленне сувязі;
- Крама;
- Аграсядзіба «Дары Вялеса»[15].
Славутасці

- Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка
- Мемарыял у памяць загінулых у Другой сусветнай вайне (скульптар Уладзімір Слінчанка[16])
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
Страчаная спадчына

Вядомыя асобы
- Васіль Рыгоравіч Шапялевіч (нар. 1947) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads