Андрэй Віктаравіч Мярзлікін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Віктаравіч Мярзлікін (руск.: Андрей Викторович Мерзликин; нар. 8 лістапада 1968, Ліпецк, СССР) — расійскі памежнік, Герой Расійскай Федэрацыі (1993). Удзельнік бою на 12-й заставе Маскоўскага пагранатрада.
Remove ads
Біяграфія і ваенная кар’ера
Нарадзіўся 8 лістапада 1968 г. у горадзе Ліпецку, рускі па нацыянальнасці. Скончыўшы сярэднюю школу № 17, паступіў у Ліпецкі металургічны інстытут. У 1986 годзе прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў Памежныя войскі КДБ СССР. Служыў у Маскве на асобным кантрольна-прапускным пункце ў аэрапорце «Шарамеццева». Падчас тэрміновай службы ў 1987 годзе паступіў у Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча памежных войскаў, якое скончыў у 1992 годзе. Пасля заканчэння вучылішча служыў на Далёкім Усходзе, будучы начальнікам памежнай заставы «Іня». У 1993 годзе пераведзены ў Таджыкістан на пасаду намесніка начальніка 12-й заставы Маскоўскага пагранатрада Групы расійскіх пагранічных войскаў у Таджыкістане.
Remove ads
Бой 13 ліпеня 1993 года
13 ліпеня 1993 года 14 груп баевікоў агульнай колькасцю да 250 чалавек з афганскай і таджыкскай тэрыторыі адначасова напалі на 12-ю заставу Маскоўскага пагранатрада. 45 памежнікаў і 3 мотастралкоў прынялі няроўны бой. Лейтэнант Мярзлікін прыняў камандаванне на сябе. У баі загінула больш за палову абаронцаў заставы, становішча пагаршаў недахоп баепрыпасаў, таму Мярзлікін прыняў рашэнне прарывацца да асноўных сіл з акружэння. Вырвацца атрымалася 18 байцам, усе былі або паранены, або кантужаны.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1050 ад 19 ліпеня 1993 года лейтэнанту Мярзлікіну Андрэю Віктаравічу было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі.
Remove ads
Далейшая служба
У далейшым працягваў службу ў пагранічных войсках РФ.
У званні генерал-маёра[1][2] выконваў абавязкі намеснік начальніка Упраўлення па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам 2-й службы ФСБ Расіі (г. Пяцігорск)[3].
У кастрычніку 2021 года павышаны да генерал-лейтэнанта[4].
Узнагароды
- Герой Расійскай Федэрацыі (19 ліпеня 1993 года, медаль № 16);
- ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені з мячамі;
- 2 ордэны Мужнасці;
- ордэн «За ваенныя заслугі»;
- медалі, у тым ліку:
- медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені з мячамі,
- медаль «235 гадоў горада Пяцігорск»,
- іншыя медалі.
Гл. таксама
Зноскі
- «Военная программа» А.Сладкова 8:45 Архівавана 8 сакавіка 2018.
- Пятигорчанам вручили юбилейные медали, посвящённые 235-летию города(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2016. Праверана 12 студзеня 2019.
- Указ Президента Российской Федерации от 01.10.2021 № 560 ∙ Официальное опубликование правовых актов ∙ Официальный интернет-портал правовой информации . publication.pravo.gov.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2021. Праверана 1 кастрычніка 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads