Андрэй Германаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Ге́рманаў (балг.: Андрей Германов; 17 чэрвеня 1932, с. Цонева  (руск.), Балгарыя — 1981, Сафія) — балгарскі паэт і перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры НРБ[3].

Хуткія факты Андрэй Германаў, Асабістыя звесткі ...

У 1956 годзе ён скончыў Сафійскі ўніверсітэт[3]. Працаваў рэдактарам у газеце «Народна младеж», у выдавецтвах «Народна младеж  (балг.)» і «Български писател», як намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Съвременник  (балг.)» і рэдактарам часопіса «Пламък».

Remove ads

Творчасць

У зборніках паэзіі раскрывае складаны характар і багаты ўнутраны свет сучасніка. Лірыка Германава адметная глыбінёй, драматызмам пачуццяў, высокай культурай слова, дасканаласцю формы[3].

Пераклад твораў славянскай літаратуры

Перакладаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, М. Танка, Н. Гілевіча, А. Вярцінскага і іншых беларускіх аўтараў. Акрамя таго перакладаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў і пісьменнікаў[3].

Remove ads

Бібліяграфія

• 1962 — «Работнически влак» (вершы)
• 1964 — «Родов герб» (вершы)
• 1965 — «Равноденствие» (вершы)
• 1967 — «Да ме запомниш» (вершы)
• 1970 — «Преображения» (вершы)
• 1970 — «Като въздишка» (лірыка)
• 1970 — «Мост» (вершы)
• 1974 — «Четиристишия» (вершы)
• 1974 — «Парнас около нас. Дружески шаржове, пародии, епиграми» (у суаўтарстве з Іванам Ніколавым  (балг.))
• 1975 — «Касцёр на вяршыні» (беларускія пераклады)
• 1976 — «Нови четиристишия»
• 1979 — «Самоубийствено живеем»
• 1981 — «Шаячни момчета» (успаміны)
Remove ads

Пераклады на беларускую мову

На беларускую мову творы А. Германава перакладалі Анатоль Вярцінскі, Анатоль Грачанікаў, Алесь Разанаў, Васіль Сахарчук[4], Ніл Гілевіч.

• Касцёр на вяршыні: Выбр. лірыка : Пер. з балгар. мовы / Уклад. і прадм. А. Вярцінскага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 111с., 1л. партр.

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 27 сакавіка 2017.

3. Германов Андрей // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.
4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads