Сафійскі ўніверсітэт імя Святога Клімента Охрыдскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сафійскі ўніверсітэт імя Святога Клімента Охрыдскага (балг.: Софийският университет «Св. Климент Охридски»; скарочана СУ) — найстарэйшая ВНУ Балгарыі. Носіць імя архіепіскапа Клімента Охрыдскага, аднаго з заснавальнікаў славянскага пісьменства.
Заснаваны ў 1888 годзе. Сучасны будынак пабудаваны ў 1924—1934 гадах. Мае 16 факультэтаў, 3 аддзяленні, на якіх навучаецца 22 тысячы студэнтаў. Універсітэт мае выдавецтва, вылічальны цэнтр, спартыўны цэнтр і інш. Рэктар — Іван Ілчаў.
У 1889 годзе быў адкрыты фізіка-матэматычны факультэт, а ў 1892 годзе — юрыдычны. У 1901 годзе ва ўніверсітэт паступілі першыя жанчыны-абітурыенткі (25 чалавек).
Remove ads
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
- Найдзен Вылчаў, балгарскі паэт, перакладчык
- Андрэй Германаў, балгарскі пісьменнік, перакладчык
- Ёрдан Стэфанаў Ёўкаў, балгарскі пісьменнік
- Стойка Стойкаў, балгарыст
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads