Андрэй Мікалаевіч Тур

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Мікалаевіч Тур (20 красавіка 1953, Ленінград, РСФСР — 31 мая 2016) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук (1992), прафесар (1993).

Хуткія факты Андрэй Мікалаевіч Тур, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (планава-эканамічны факультэт, 1974; аспірантура, 1978).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1978, кафедра эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў, у 1982—1988 і 1991—1995 — загадчык кафедры), Гаванскім універсітэце (Куба; 1983—1985, выкладчык-кансультант), Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь (1995—2011, намеснік міністра), Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011—2013, намеснік главы), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 2013, прафесар кафедры «Эканоміка і права», з 2015 года — загадчык кафедры «Бізнес-адміністраванне»).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя эканамічных вучэнняў; фарміраванне палітыкі макраэканамічнай стабілізацыі ў пераходны перыяд; эканамічная бяспека; інавацыйна-інвестыцыйная дзейнасць.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Категориальный аппарат английской политической экономии в аспекте современных проблем развития и изучения экономической теории : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.01 / Тур Андрей Николаевич. — Минск, 1992.
  • Современная буржуазная политэкономия Англии о национальном доходе (критический анализ) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.01 / Тур Андрей Николаевич. — Минск, 1980.
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads