Андрэй Міхайлавіч Марковіч

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Міхайлавіч Марковіч
Remove ads

Андрэй Марковіч (нар. 25 чэрвеня 1995, Мэльныч, Львоўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца андорскага клуба «Санта Калома».

Хуткія факты Андрэй Марковіч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Жыдачыва, у 2008 годзе далучыўся да львоўскіх «Карпат». Гуляў спачатку ў юнацкай камандзе, у 2012 годзе далучыўся да моладзевага складу. У студзені 2016 года праходзіў прагляд у чэшскім клубе «Карвіна», аднак у выніку вярнуўся ў «Карпаты», у складзе якіх 10 красавіка 2016 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матчу супраць «Александрыі» (2:2).

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў беларускі клуб «Нафтан» з Наваполацка[2]. У складзе «Нафтана» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У чэрвені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб з-за цяжкага фінансавага становішча[3], а ў жніўні на правах арэнды далучыўся да вынныкаўскага «Руха».

У лютым 2018 года быў арандаваны эстонскім клубам «Ныме Калью», разам з якім стаў чэмпіёнам краіны. У пачатку 2019 года перайшоў у «Ныме Калью» на трывалай аснове.

У студзені 2022 года вярнуўся ў «Карпаты», аднак у красавіку зноў далучыўся да «Ныме Калью», дзе гуляў да лета. У сакавіку 2023 года стаў іграком андорскай «Санта Каломы».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў.

Дасягненні

  • Эстонія 01Чэмпіён Чэмпіён Эстоніі: 2018
  • Эстонія 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі: 2019
  • Эстонія Уладальнік Суперкубка Эстоніі: 2019
  • Андора 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Андоры: 2023

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads