Андрэй Неміровіч

(пам. 1540) ваявода кіеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́й Неміро́віч герба «Ястрабец»[2] (1462—1541) — гетман польны літоўскі з 1535 года, ваявода кіеўскі з 1514 года.

Хуткія факты Андрэй Якубовіч Неміровіч, 9-ы Кіеўскі ваявода ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Якуба Неміровіча і Святаславы (удава Андрэя Даўгерда, сына віленскага ваяводы Яна Даўгерда). Унук Андрэя (Андрушкі) Неміровіча, праўнук Яна Няміры з Уселюба.

У 1508—1509 гадах быў прыдворным. У 1509 годзе ўзгадваецца ў дакументах як мазырскі намеснік і займаў гэту пасаду прынамсі да 1511 года. У 1511 годзе ён змяніў Цімафея Капусту на пасадзе намесніка ў Чаркасах (прабыў прынамсі да 1512 года), з 1514 года прызначаны пасля Юрыя Радзівіла на кіеўскага ваяводу. Як кіеўскі ваявода, ён засяродзіў сваю дзейнасць на адносінах з Крымскім ханствам і абароне Кіеўскага ваяводства ад татараў. У 1522 годзе займаў пасаду намесніка свіслацкага, заставаўся ім прынамсі да 1529 года[3].

Разам з гетманам вялікім літоўскім Канстанцінам Астрожскім і старостам чаркаскім Яўстахам Дашкевічам 27 студзеня 1527 года здабыў вялікую перамогу над татарамі ў бітве пад Альшаніцай, дзе палегла каля 24 тысяч татараў і было вызвалена 80 тысяч ясыра.

Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1534—1537 гадоў ён камандаваў двацаццітысячным войскам, спрабуючы вызваліць Ноўгарад-Северскі. Пад яго камандаваннем войска спрабавала захапіць крэпасць. Аднак з-за памылкі войскі трапілі пад агонь уласнай артылерыі. Контратака абаронцаў крэпасці прывяла да знішчэння большасці літоўскіх сіл. Сам Неміровіч сышоў з паражэннем.

Вясной 1535 года быў прызначаны літоўскім польным гетманам.

У 1537 годзе ў замку ў Кіеве Андрэй Неміровіч прыняў Станіслава Станіслававіча Давойну, пазнейшага ваяводу полацкага, якога ён зрабіў сваім спадчыннікам. У час маскоўска-літоўскай вайны 1558—1570 пасля захопу крэпасці ў Полацку ў 1563 годзе Станіслаў Давойна трапіў разам з сваяком Андрэя Неміровіча — Мікалаем Неміровічам-Шчытом на шмат гадоў у палон да Івана Грознага.

Remove ads

Сям’я

Андрэй Неміровіч быў двойчы жанаты:

Блытаніна

У літаратуры Андрэю Неміровічу часам прыпісваюць герб «Газдава» замест «Ястрабца», блытаюць літоўскі род Неміровічаў (а таксама яго галіну: Неміровічаў-Шчытаў) з гербам «Ястрабец» з родам Няміраў герба «Газдава» з Падляшша. Таксама няправільна адзначана, што ён быў сынам Якуба Янавіча Неміровіча, берасцейскага старосты, замест Якуба Андрэевіча Неміровіча[5].

Зноскі

1. Jaszczołt T. Ród Niemiry z Wsielubia. Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku // Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich: 600 lat unii horodelskiej ― od Krewa do Zaręczenia wzajemnego Obojga Narodów / пад рэд. S. GórzyńskiWarszawa: DiG, 2015. — С. 204. — 312 с. — ISBN 978-83-7181-836-3

2. T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 213—218
3. T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 214
4. T. Jaszczołt, Ród Niemiry z Wsielubia — Niemirowiczowie i Szczytowie herbu Jastrzębiec do połowy XVI wieku, [w:] Unia w Horodle na tle stosunków polsko-litewskich, S.Górzynski (red.), Wydawnictwo DiG, Warszawa 2015, s. 181 i 215
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads