Андрэй Юр’евіч Пышнік

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Пышнік (нар. 1 лютага 1968, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага футбольнага клуба «Мінск».

Хуткія факты Андрэй Пышнік, Поўнае імя ...

Андрэй Пышнік з’яўляецца сынам вядомага беларускага трэнера Юрыя Антонавіча Пышніка.

Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, у савецкі час выступаў у Сярэдняй Азіі. З 1992 года выступаў за мінскае «Тарпеда», пазней гуляў за «Атаку-Аўру». У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны. Апошнія гады кар’еры правёў у складзе мінскага РВАРа.

Трэнерская кар’ера

З 2001 года стаў працаваць памочнікам свайго бацькі: спачатку ў РВАРы, потым у мінскім «Дынама» і юнацкіх зборных Беларусі. Пазней узначаліў дубль дынамаўцаў. Дадаткова ў верасні 2012 года стаў галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (юнакі 1995 года нараджэння). У снежні 2012 года быў звольнены з «Дынама».

У студзені 2013 года ўзначаліў дубль футбольнага клуба «Мінск», адначасова застаўшыся галоўным трэнерам юніёрскай зборнай[1]. Увосень 2013 года, пасля няўдалага выступу ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, зборная 1995 года спыніла існаванне, і Пышнік сканцэнтраваўся на працы з дублем «Мінска».

У чэрвені 2014 года пасля адстаўкі Андрэя Скорабагацькі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а неўзабаве — і галоўным трэнерам «Мінска»[2]. У сезоне 2014 прывёў каманду да сёмага месца ў чэмпіянаце, і застаўся галоўным трэнерам на сезон 2015. У новым сезоне каманда значны час ішла ўверсе табліцы і прэтэндавала на брозавыя медалі, але ў канцы атрымала пяць паражэнняў запар і ў выніку скончыла сезон на шостым месцы. Па заканчэнні сезону кантракт з трэнерам было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Пышнік пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Мінска»[3]. Неўзабаве стала вядома, што Пышнік працягне працу ў клубе ў якасці спецыяліста па моладзевым футболе[4].

У чэрвені 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Тарпеда», якое выступала ў Першай лізе[5]. Па выніках сезону 2016 «Тарпеда» заняла дзявятае месца, а ў сезоне 2017 каманда доўгі час ішла сярод прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу, аднак у выніку стала трэцяй. У снежні 2017 года кантракт «Тарпеда» з Пышнікам быў разарваны[6].

Пазней стаў працаваць з юнацкімі камандамі «Мінска». У сакавіку 2021 года ўзначаліў жаночую каманду клуба[7].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[8].

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads