ФК Тарпеда Мінск

беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Тарпеда Мінск
Remove ads

«Тарпеда» — беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 1947 годзе. У 1992—2004 і 2018—2019 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час гуляе ў Другой лізе.

Хуткія факты Тарпеда, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

У савецкія часы клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 года «Тарпеда» удзельнічала ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы поспех клуб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацвёртае месца.

У 2005 клуб з-за фінансавых цяжкасцей перайшоў у Другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасля гэтага «Тарпеда» спыніла сваё існаванне. База клуба была перададзена новаму клубу, які ўтварыўся на аснове мінскай «Змены», — «Мінску». У 2007 клуб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянаце Мінска (чацвёрты ўзровень беларускіх ліг).

2014—2019

У лютым 2014 года клуб атрымаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[1]. У красавіку 2014 года «Тарпеда» папоўніла склад удзельнікаў Другой лігі[2]. У ліпені 2015 года стала вядома аб пачатку супрацоўніцтва «Тарпеда» з расійскай кампаніяй «Мирком»[3]. Неўзабаве склад «Тарпеда» папоўніў шэраг моцных для ўзроўня Другой лігі ігракоў, і сталічная каманда здолела выйсці ў фінальны этап, апынуўшыся вышэй за аднаго з галоўных фаварытаў сезона пінскую «Хвалю». У фінальным этапе «Тарпеда» таксама выступала паспяхова і ўжо за два туры да фінішу гарантавала выхад у Першую лігу. Паражэнне ў апошнім туры, аднак, адкінула мінчан на выніковы трэці радок.

У Першай лізе каманда значна абнавіла склад, запрасіўшы ў склад у асноўным маладых ігракоў, якія не праходзілі ў склад клубаў Вышэйшай лігі. Галоўным трэнерам стаў Павел Бацюта. Аднак, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы, пасля чаго ўлетку галоўным трэнерам замест Бацюты стаў Андрэй Пышнік, а каманда папоўнілася шэрагам новых ігракоў. У выніку, «Тарпеда» здолела ўзняцца ў табліцы на 9-ы радок з 14.

У сезоне 2017 «Тарпеда» стала адным з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Аднак, паражэнне ў апошнім туры ад «Промня» (0:2) пакінула тарпедаўцаў на трэцім месцы.

У сакавіку 2018 года, пасля таго як «Крумкачы» не былі дапушчаны да ліцэнзавання ў Вышэйшай лізе на сезон 2018, «Тарпеда» атрымала месца ў элітным дывізіёне. Каманда доўгі час ішла ўнізе табліцы, аднак за тур да фінішу забяспечыла месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

У сезоне 2019, пасля неблагога пачатку (перамога над «Іслаччу» і нічыя з «Віцебскам») справы ў каманды пайшлі горш, яна апынулася ў канцы табліцы. У маі 2019 года асноўны спонсар «Тарпеда», Міхаіл Міраненкаў, адмовіўся ад фінансавання каманды, і амаль два месяцы яна існавала без грошай. У ліпені футбалісты сталі масава пакідаць клуб, аднак дырэктар Андрэй Салангін намагаўся знайсці фінансаванне і магчымасць працягнуць выступаць у чэмпіянаце. У двух апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу, з вопытных былі толькі капітан Сяргей Лынько і малдаўскі легіянер Яўген Аанча, які нядаўна папоўніў склад. Неўзабаве пасля паражэння ў Кубку ад БАТЭ, 6 жніўня, клуб афіцыйна абвясціў аб зняцці з чэмпіянату[4]. Паколькі «Тарпеда» правяло палову матчаў, то ў застаўшыся матчах яму было залічана тэхнічнае паражэнне 0:3.

Пасля 2019 года

У красавіку 2020 года «Тарпеда» планавала заявіцца ў Другую лігу[5], аднак не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў[6]. Каманды «Тарпеда» працягвалі выступаць на аматарскім і юнацкім узроўнях.

У пачатку сезона 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[7].

У сакавіку 2022 года «Тарпеда» далучылася да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[8]. У дывізіёне горада Мінска каманда доўгі час ішла ўверсе табліцы, аднак у выніку саступіла асноўным канкурэнтам, заняла трэцяе месца і не здолела выйсці ў фінальны этап.

Remove ads

Папярэднія назвы

  • 1947—1998: «Тарпеда»
  • 1999—2002: «Тарпеда-МАЗ»
  • 2003—2005: «Тарпеда-СКА»
  • з 2007: «Тарпеда»

Дасягненні

БССР

Рэспубліка Беларусь

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сезон, Ліга ...
  1. Стыкавыя матчы супраць клуба «Асіповічы», які заняў 6 месца ў групе А (1:1, 3:3 — паражэнне па меншай колькасці гасцявых галоў).
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 5—2—1, розніца мячоў 17—7.
  3. «Тарпеда» знялося з чэмпіянату пасля 15 праведзеных матчаў, у застаўшыхся гульнях былі залічаны тэхнічныя паражэнні з лікам 0:3.
Remove ads

Галоўныя трэнеры

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads