Андрэй Пятровіч Жамойда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Пятровіч Жамойда (нар. 25 красавіка 1977, Бярозаўка) — беларускі дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 25 красавіка 1977 года ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыў Белгародскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя У. Р. Шухава па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання»[1].
Праходзіў службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь[1].
Працаваў вадзіцелем Лідскага РУП ЖКГ; паліроўшчыкам шклавырабаў кіслатой у цэху вытворчасці шклозавода «Нёман»; паліроўшчыкам, начальнікам змены, намеснікам начальніка цэха, вядучым інжынерам па вытворчасці шклаваты навукова-тэхнічнага цэнтра, намеснікам галоўнага інжынера — начальнікам навукова-тэхнічнага цэнтра, намеснікам дырэктара — галоўным інжынерам шклозавода «Нёман»[1]. Дырэктар РДУВП «Конус» Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі[1].
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў[1].
Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Дзятлаўскага і Лідскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1].
Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентамі Венгрыі, Славацкай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан і асобных дзяржаў Еўропы[1].
Член РГА «Белая Русь»[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзякі Прэм’ер-міністра, старшыні Савета Рэспублікі, старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Лідскага райвыканкама, НАН Беларусі[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads