Андрэй Станіслаў Сапега

(1592—1646) кашталян троцкі і віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Станіслаў Сапега
Remove ads

Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Пятра Сапегі. Староста ўсвяцкі ў 16121623 і ваўкавыскі з 1645, кашталян троцкі ў 16411644 і віленскі з 1644. Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ. Удзельнічаў у войнах з туркамі (1621), шведамі (16221628).

Хуткія факты Андрэй Станіслаў Сапега, кашталян троцкі ...
Remove ads

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Пятра і Соф’і Вейгэр. Меў братоў Яна Юзафа і Паўла Яна.

Браў удзел у Хоцінскай бітве, (1621). Цягам 16221628 удзельнічаў у ваенных дзеяннях са Швецыяй. У 1633 далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў яго выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.

Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запознена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбунала[4].

Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622), з якой меў сына Лявона Казіміра і дачку Ізабелу Кацярыну. Пахавалі А. С. Сапегу ў касцёле бернардзінцаў у Гродна[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Andrzej Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 59. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  4. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 55.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads