Андрэй Уладзіміравіч Басалыга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Уладзіміравіч Басалы́га (нар. 1970, Мінск) — беларускі графік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і мастака Уладзіміра Басалыгі.
У 1986—1990 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя A. K. Глебава, у 1990—1996 гадах — на кафедры графікі Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член Саюза мастакоў Беларусі з 1997 года. З 2016 года старшыня секцыі «Графіка» Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць
Працуе ў станковай графіцы. Займаецца літаграфіяй, стварае афорты, кампазіцыя часта будуецца на характэрнай падковападобнай лініі. Звяртаецца да пытанняў агульначалавечага характару, закранае тэмы культуры і гісторыі. Удзельнік Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры (2008—2018).
Сям’я
У шлюбе з мастачкай Вольгай Нікішынай, з якой пазнаёміліся яшчэ школьнікамі, а потым разам вучыліся ў мастацкім вучылішчы. Маці жонкі, Тамара Федасеенка, была мастачкай па касцюмах, а дзед Уладзімір Федасеенка — беларускі пісьменнік. Маюць траіх дзяцей. Старэйшыя сыны звязаны з мастацтвам і дызайнам, а малалетняя дачка займаецца музыкай, танцамі і малюнкам[1].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads